Максім Багдановіч (1891–1917) – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык.
Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” убачыў свет у 1913 годзе, у Вільні, у друкарні Марціна Кухты. Антон Луцкевіч, аўтар першай рэцэнзіі “Пясняр чыстай красы”, пісаў: “І як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай крынічнай вадзе асвяжаецца наша цела, так асвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча”.
Гэтая кніга яшчэ адна прыгожая кветка ў вянок “Вянкоў” Максіма Багдановіча, дзе паэт запрашае прачытаць яго вершы – “краскі, свежыя калісьці думак шчырых і чуцця”…



0 comments:
Отправить комментарий