среда, 21 февраля 2024 г.

З легендаў i казак былых пакаленняў…

  Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. 

 Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

 

0 comments:

Отправить комментарий

 
;