пятница, 1 сентября 2023 г.

Дзень беларускага пісьменства

   Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Слонім і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі.

 Сёлета Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2–3 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці, вядомым з XVIII стагоддзя. Менавіта тут нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – аўтар аднаго з папулярных твораў беларускай літаратуры XIX стагоддзя «Тарас на Парнасе». У Гарадоцкім раёне ўстаноўлена самая вялікая ў краіне скульптура ў гонар беларускіх партызан – у невялікім урочышчы Шчаблова. Гарадокскі раён лічыцца адным з самых «водных» у Беларусі: на яго террыторыі знаходзіцца 161 возера, а рэкі маюць агульную працягласць больш за 733 км.

 У праграме Дня беларускага пісьменства шмат мерапрыемстваў, якія зацікавяць прыхільнікаў кнігі і проста людзей, жадаючых карысна правесці час у Гарадку. Асноўны акцэнт – гэта найперш юбілейная дата – 30-годдзе існавання Дня беларускага пісьменства. Ключавой стала таксама дата 80-годдзя вызвалення Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Год міру і стваральнай працы гэта дата з'яўляецца вельмі значнай. Яна знойдзе сваё адлюстраванне ў шэрагу мерапрыемстваў і канцэртных нумарах адкрыцця і закрыцця свята.

0 comments:

Отправить комментарий

 
;