вторник, 21 февраля 2023 г.

Беларуская мова – духоўны скарб народа

  Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы не магчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоўя, гэта асабліва важна.  На сённяшні дзень у свеце налічваецца больш за сем тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікенення. Пагэтаму вельмі важна ведаць і размаўляць на роднай мове! 

 

У Дзень роднай мовы прапануем падборку выказванняў вядомых літаратараў пра беларускую мову.

·        Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Якуб Колас)

·        Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – вышэйшы сродак сувязі між душамі людзей. (Уладзімір Караткевіч)

·        Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова. (Алесь Разанаў)

·        Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

·        Мова – гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (Іван Мележ)

0 comments:

Отправить комментарий

 
;